Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55514 документов. Показано: 14 за последние 30 дней.

Па слядах беларускага Леанарда   / Бондарава, Таццяна /

На базе Глыбоцкай раеннай гімназіі адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 135-годдзю Язэпа Драздовіча. На канферэнцыі вучоныя НАН Беларусі, краязнаўцы, педагогі выступілі з вынікамі вывучэння багатай спадчыны, якую пакінуў нашчадкам славуты глыбачанін.

Источник: Настаўніцкая газета,   20.10.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Адным абзацам   / Бондарава, Таццяна /

Ва Узбекістане адбыўся набор магістрантаў дял навучання ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Таксама было абмеркавана магчымае супрацоўніцтва Інстытута заалогіі НАН Беларусі і Дзяржаўным камітэтам развіцця ветэрынарыі і жывёлагадоўлі Узбекістана.

Источник: Настаўніцкая газета,   07.10.2022
Рубрика: Международное сотрудничество
Жывая легенда Лепельшчыны   / Бондарава, Таццяна /

Сціплы вясковы настаўнік, з якім супрацоўнічаюць вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Нястомны краязнавец, на чым рахунку каля паўтара дзясятка выдадзеных кніг і прыкладна столькі ж адкрытых археалагічных помнікаў. Да Валерыя Тухты на канікулах ці ў выхадныя з розных краёў імкнуцца прыехаць выпускнікі і валанцёры, каб паўдзельнічаць у новых даследаваннях.

Источник: Настаўніцкая газета,   21.06.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Навуковае суправаджэнне   / Бондарава, Таццяна /

I Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі прайшоў на платформе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Разам з моладдзю ўдзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі НАН Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Источник: Настаўніцкая газета,   28.05.2022
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
Экасістэма інавацый   / Бондарава, Таццяна /

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава заахвочвае першыя крокі моладзі ў навуку, дапамагае раскрыць таленты, праявіць лідарскія якасці, асвоіць навыкі інавацыйнага прадпрымальніцтва, ажыццявіць уласныя праекты. Універсітэт супрацоўнічае з інстытутамі НАН Беларусі — фізіка-тэхнічным, аб’яднанага машынабудавання, прыкладной фізікі, тэхнічнай акустыкі. Аб прыярытэтах, якія абумоўліваюць развіццё ВДУ, дасягненнях калектыву і цікавых пачынаннях — у гутарцы з рэктарам Валянцінай Багатыровай.

Источник: Настаўніцкая газета,   15.01.2022
Рубрика: НАН Беларуси
"Зялёная лабараторыя" раскрывае сакрэты   / Бондарава, Таццяна /

З 1 чэрвеня на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі працуе профільны аздараўленчы лагер дзённага знаходжання "Эўрыка". У атрадзе "Юны эколаг" дзеці і падлеткі паглыбляюць свае веды па заалогіі, прыкладной батаніцы і асновах кветкаводства, удзельнічаюць у экалагічным дазоры і вучэбна-палявых практыкумах. Праект цесна супрацоўнічае з Віцебскім занальным інстытутам сельскай гаспадаркі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.06.2021
Рубрика: Экологическая деятельность
Час увасабляць ідэі ў жыццё   / Бондарава, Таццяна /

У Глыбокім 17 сакавіка адбыўся навукова-практычны форум "Інтэлектуальная моладзь: ад SMART-ініцыятывы да SMART-горада". У форуме прыняла ўдзел прадстаўнічая каманда маладых вучоных НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   20.03.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Незвычайная школа ў сельскай глыбінцы   / Бондарава, Таццяна /

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" намеснік міністра адукацыі сустрэўся с навучэнцамі 8-11 класаў сярэдняй школы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пад час сустрэчы ўзгадалі і персаналіі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.01.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Захоўваць гістарычную памяць, мір і стабільнасць у грамадстве   / Бондарава, Таццяна /

У Глыбокім узнагародзілі пераможцаў конкурсу работ даследчага характару ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч". З прывітальным словам на адкрыцці канферэнцыі выступіў і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.

Источник: Настаўніцкая газета,   15.10.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Без супрацоўніцтва няма развіцця   / Бондарава, Таццяна /

У Віцебску прайшоў Міжнародны сімпозіум "Перспектыўныя матэрыялы і тэхналогіі". Член-карэспандэнт НАН Беларусі Васіль Рубанік падкрэсліў імкненне выявіць таленавітую моладзь і дапамагчы фарміраванню яе навуковых поглядаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   06.06.2015
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Справа сапраўдных батанікаў   / Бондарава, Таццяна /

Біялагічны факультэт ВДУ імя П.М.Машэрава — найстарэйшы факультэт універсітэта, фактычна яго аднагодак. Сярод найбольш важных перспектыўных напрамкаў навуковых даследаванняў ВДУ — біялагічнае і геаэкалагічнае абгрунтаванне рацыянальнага выкарыстання рэсурснага патэнцыялу і аховы навакольнага свету беларускага Паазер’я. Па адным з напрамкаў даследаванняў вывучаюцца новыя інвазіўныя віды. Асноўную работу ў гэтым напрамку вядзе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, спецыялісты кафедры батанікі - сувыканаўцы задання, у прыватнасці, па выпрабаванню методык барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага.

Источник: Настаўніцкая газета,   31.03.2015
Рубрика: НАН Беларуси
Вяртанне "Буквара"   / Бондарава, Таццяна /

Цэнтральнай падзеяй міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Куцеінскія чытанні 2014" у Оршы стала прэзентацыя факсіміле славутага выдання Спірыдона Собаля. Копія рэліквіі убачыла свет па ініцыятыве Аршанскага райвыканкама, НАН Беларусі і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.11.2014
Рубрика: НАН Беларуси
Цвяток радзімы васілька, або Слова ажывае праз стагоддзі   / Бондарава, Таццяна /

Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012-2015 гады ўжо мінулым летам пачалося непасрэднае ажыццяўленне задумы. «Пры ўмове, што будзе своечасова зманціравана абсталяванне, да канца чэрвеня мы зможам саткаць эталон – дакладную копію аднаго з паясоў, што захоўваецца ў Цэнтры даследвання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Рэспублікі Беларусь», - распавядае адзін з самых аўтарытэтных спецыялістаў лёгкай прамысловасці Галіна Казарноўская.

Источник: Настаўніцкая газета,   15.06.2013
Рубрика: НАН Беларуси
У гонар самаадданага асветніка   / Бондарава, Таццяна /

У Віцебску адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі і выставы, прысвечаных славутаму вучонаму, аднаму з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук і арганізатараў масавага краязнаўчага руху ў краіне Мікалаю Каспяровічу.

Источник: Настаўніцкая газета,   01.06.2013
Рубрика: История НАН